BE RU EN

Менскі чыноўнік «наездзіў» на службовай машыне на Br33 мільёны

  • 10.09.2014, 12:49

Былы намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Менска трапіў пад следства.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

«Паводле матэрыялаў аддзела БЭЗ УУС адміністрацыі Савецкага раёна Менска ў дачыненні да былога намесніка кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Менска пракуратурай Савецкага раёна сталіцы распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 424 («Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Падчас праверачных мерапрыемстваў устаноўлена, што ў перыяд з лютага 2013 г. да красавіка 2014 года, з'яўляючыся службовай асобай і займаючы адказную пасаду, чыноўнік выкарыстоўваў службовы аўтамабіль і кіроўцу ўнітарнага прадпрыемства «Рэмаўтадор Цэнтральнага раёна г. Менска», куратарам якога з'яўляўся, у асабістых мэтах, чым нанёс шкоду дзяржаўнаму прадпрыемству на суму большую за 33 млн рублёў», - адзначылі там.

Апошнія навіны