BE RU EN

Намеснік Макея сустрэўся з дэлегацыяй урада ЗША

  • 10.09.2014, 12:43

Аляксандр Гур'янаў правёў сустрэчу з міжведамаснай дэлегацыяй ЗША.

Яна ўключае ў сябе прадстаўнікоў кіраўніцтва Агенцтва ЗША ў міжнародным развіцці, Міністэрства абароны ЗША і Дзяржаўнага дэпартамента. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У сустрэчы з амерыканскага боку ўзялі ўдзел памочнік адміністратара Агенцтва ЗША ў міжнародным развіцці Пэйдж Александэр, намеснік памочніка Міністра абароны ЗША Эвелін Фаркас, намеснік памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Томас Меліа, Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд, супрацоўнікі Дзярждэпартамента, рэгіянальнага аддзялення Агенцтва ЗША ў міжнародным развіцці і Пасольства ЗША ў Менску.

Стораны абмеркавалі магчымасці аднаўлення і пашырэння ўзаемадзеянняў паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі ў пэўных галінах супрацоўніцтва, абмяняліся поглядамі на існуючы стан і перспектывы развіцця двухбаковых стасункаў, закранулі пытанні, па якіх цяпер паміж сторанамі існуюць рознагалоссі, і выказалі ў іх свае прынцыповыя пазіцыі, а таксама дамовіліся аб далейшым дыялогу для забеспячэння нармалізацыі беларуска-амерыканскіх стасункаў.

Праграмай візіту міжведамаснай дэлегацыі ЗША запланаваныя таксама сустрэчы ў Міністэрстве абароны, Міністэрстве эканомікі і Міністэрстве адукацыі Беларусі.

Фота: прэс-служба МЗС Беларусі
Фота: прэс-служба МЗС Беларусі
Фота: прэс-служба МЗС Беларусі

Фота: прэс-служба МЗС Беларусі

Апошнія навіны