BE RU EN

У Мсціславе экскаватарам забіла чыноўніка мясцовай «мэрыі»

  • 10.09.2014, 11:15

У Мсціславе неасцярожны паварот экскаватара стаў прычынай смерці спецыяліста аддзела архітэктуры і будаўніцтва Мсціслаўскага райвыканкама.

Трагедыя здарылася 9 верасня на вуліцы Леніна ў Мсціславе. Экскаватар праводзіў работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, прылеглай да гарадской крыніцы. Мужчыну 1982 года нараджэння хуткая дапамога прывезла ў бальніцу. Ад атрыманых траўмаў ён памёр, паведамляе БелТА.

Міліцыя праводзіць праверку абставінаў і прычын смерці чыноўніка.

Апошнія навіны