BE RU EN

Вінаваты ў рэзананснай аварыі ў Гародні ўцёк галяком з лякарні

  • 10.09.2014, 11:03

Хаваючыся ад пераследу, 19-гадовы малады чалавек пераплыў Нёман.

Як стала вядома AutoGrodno.by, 19-гадовы малады чалавек, які ўчора раніцай стаў вінаватым у цяжкай аварыі на вул. Лідская ў Гародні, быў змешчаны ў бальніцу хуткай дапамогі, у аддзяленне рэанімацыі.

Праз некалькі гадзін, калі хлопец прыйшоў у сябе, ён уцёк з лякарні, выскачыўшы ў акно (1-2 паверх). Малады чалавек галяком накіраваўся ў бок Пышкаў, пераплыў Нёман і стаў хавацца ў лесе. Для яго пошукаў прыйшлося выкарыстаць дадатковыя сілы, у Пышках зладзілі аблаву, і праз некалькі гадзін яго змаглі затрымаць.

Хлопец быў злоўлены прыкладна а 20:30.

Апошнія навіны