BE RU EN

Расея запусціла ракету «Булава» з Белага мора

  • 10.09.2014, 9:51

Першае сёлета выпрабаванне ракеты прайшло на Далёкім Усходзе РФ.

У сераду з борта стратэгічнай атамнай падводнай лодкі «Владимир Мономах» у Белым моры была запушчаная балістычная ракета «Булава» па палігоне на Камчатцы. Пра гэта паведаміў прадстаўнік мінабароны Расеі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў, паведамляе BBC.

З ягоных слоў, пуск быў зроблены з падводнага становішча, «параметры траекторыі палёту ракеты адпрацаваныя ў штатным рэжыме, баявыя блокі паспяхова прыбылі ў палігон Кура на Камчатцы».

Раней намеснік міністра абароны Юрый Барысаў паведаміў, што ў 2014 годзе будуць праведзеныя два пускі «Булавы» - у верасні і ў лістападзе.

Пуск ракеты год таму быў няўдалым - на другой хвіліне палёту адбыўся збой у працы бартавой сістэмы «Булавы».

Апошнія навіны