BE RU EN

Юбілей Аршанскай бітвы адзначылі ў Фарным касцёле Гародні

  • 10.09.2014, 9:39

Ва ўрачыстай службе бралі ўдзел прадстаўнікі Генеральных консульстваў Польшчы і Літвы

Працэсію святароў суправаджалі рыцары. Сама ўрачыстая служба прайшла на лацінскай мове, як гэта было сотні гадоў таму. Гучаў арган, а святары ўспаміналі падзеі 500-гадовай даўніны і маліліся за ўсіх воінаў, якія загінулі на Аршанскай бітве, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Пасля літургіі для гарадзенцаў прайшоў канцэрт хораў з Літвы, Польшчы і Беларусі.

8 верасня 1514 нашы продкі перамаглі ў адной з самых значных бітваў таго часу - пад Оршай. Гэта вялікая перамога над значна большым маскоўскім войскам, здабытая ў абарончай вайне, на сваіх землях і сваёй жа арміяй, кіраванай сваім, праваслаўным гетманам.

Апошнія навіны