BE RU EN

«Севілья» атрымала 1600 літраў піва за перамогу ў Лізе Еўропы

  • 10.09.2014, 9:21

Спонсар клуба вылучыў такую колькасць літраў піва, якая адпавядае масе цела каманды.

Футбалісты, трэнерскі штаб, персанал і кіраўнікі «Севіллі» атрымалі ў падарунак піва ад спонсара каманды за перамогу ў Лізе Еўропы-2013/14. Піваварная кампанія Cruzcampo выдзеліла ўсім прадстаўнікам Севіллі такую колькасць літраў піва, якая адпавядае масе цела гульцоў, трэнераў і іншых прадстаўнікоў клуба, піша sport-xl.org.

Нагадаем, што 14 траўня на Ювентус Стэдыум «Севілья» ў серыі пенальці падолела «Бенфіку» ў фінале Лігі Еўропы.

Апошнія навіны