BE RU EN

ЕЗ заклікаў ЗША пачаць экспарт газу ў Еўропу

  • 10.09.2014, 9:20

Для гэтага можа быць створаная трансатлантычная зона свабоднага гандлю.

Еўракамісар гандлю Карэл дэ Гюхт заявіў, што ЗША павінны пачаць экспарт нафты і газу ў Еўропу ў сувязі з геапалітычнай сітуацыяй у Еўропе, паведамляе «Карэспандэнт» са спасылкай на Reuters.

Экспарт будзе адбывацца ў рамках стварэння трансатлантычнай зоны свабоднага гандлю.

«Важна, каб мы прынялі такую пазіцыю (па энергетычнай дамове з ЗША) як мага хутчэй, таму што як, можа быць, вы заўважылі, некаторыя рэчы адбываюцца ў Еўропе», - сказаў дэ Гюхт журналістам на брыфінгу ў Вашынгтоне.

Адзначаецца, што скасаванне 40-гадовай забароны ЗША на экспарт нафты можа зрабіць ціск на Расею.

Апошнія навіны