BE RU EN

Магутны выбух на хімзаводзе ў Нямеччыне: ёсць параненыя

  • 10.09.2014, 9:17

На поўначы Нямеччыны адбыўся выбух на мясцовым хімічным заводзе.

Пра гэта паведамляе выданне Bild. Аварыя здарылася ў камуне Рытэрхудэ, недалёка ад Брэмена - выбух быў чутны ў радыусе дзесяткаў кіламетраў. Будынкі, што знаходзіліся паблізу атрымалі значныя пашкоджанні, пішуць «Подробности».

Таксама з'явілася паведамленне аб адным зніклым без вестак супрацоўніку завода.

Пры гэтым рэальныя маштабы трагедыі, у тым ліку і экалагічныя, пакуль ацаніць немагчыма.

Апошнія навіны