BE RU EN

Ухіліст скраў у вайсковым камісарыяце Ліды асабовую справу

  • 1.09.2014, 20:53

Малады лідчук не хацеў ісці ў войска і выкраў з раённага вайсковага камісарыяту свае дакументы.

Пра здарэнне піша "Лідская газета".

Малады жыхар Ліды скраў з раённага ваеннага камісарыята ўласную асабовую справу прызыўніка і ўліковую карту на сваё імя. У момант крадзяжу ён знаходзіўся ў ваенкамаце з нагоды прызыву ў войска.

Супрацоўнікі Следчага камітэта з'явіліся да хлопца ў той жа дзень. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны