BE RU EN

Пенсіянер з Літвы заблукаў і трапіў у Беларусь

  • 1.09.2014, 18:50

Жыхара суседняй дзяржавы выявілі памежнікі.

Увечары 31 жніўня падчас пошуку з ініцыятыве Віленскага памежнага атрада пры МУС Літвы на тэрыторыі Беларусі ў памежнай паласе быў знойдзены літоўскі грамадзянін без дакументаў - пенсіянер 1927 нараджэння. Ён распавёў, што збіраў ягады ды грыбы, і заблукаў. Намеру парушаць мяжу ў мужчыны не было. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

87-гадовага дзеда з самай раніцы шукалі сваякі, якія звярнуліся ў паліцыю з заявай. Яго пошукі вяліся цягам дня з выкарыстаннем гелікоптэра службы аховы дзяржмяжы Літвы.

Знойдзенага мужчыну беларускія памежнікі ва ўстаноўленым парадку перадалі літоўскаму боку.

Апошнія навіны