BE RU EN

Пуцін прыстрашыў Барозу, што можа ўзяць Кіеў за два тыдні

  • 1.09.2014, 18:10

Прэзідэнт Расеі шантажаваў кіраўніка Еўракамісіі.

Жазэ Мануэль Барозу пачуў ад Уладзіміра Пуціна пагрозы праз сітуацыю ва Украіне. Выступаючы на сустрэчы лідэраў краін-чальцоў Еўразвязу, ён сказаў, што калі спытаў у яго аб разгортванні войскаў ва Украіне, той перайшоў на пагрозы. Газета La Repubblica так апісвае гэтую сітуацыю: "Праблема палягае ў наступным, - сказаў "Цар" Барозу, - калі я захачу, то вазьму Кіеў за два тыдні".

Аўтар артыкула мяркуе, што Пуцін меў на ўвазе "не правакаваць яго новымі санкцыямі", піша delo.ua.

Адзначым, што апошнім часам у сусветных ды ўкраінскіх СМІ з'явілася вельмі шмат інфармацыі, у якой украінскі бок "запалохваюць" стратай суверэнітэту і поўнамаштабнай вайной з пуцінскай Расеяй.

Такія заявы могуць з'яўляцца для таго, каб напалохаць Кіеў і прымусіць быць яго больш згаворлівым ў пытанні канфлікту ў Данбасе, і сесці за стол перамоваў з тэрарыстамі, якія апошнім час актыўна наступаюць пад прыкрыццём расейскіх рэгулярных войскаў.

Раней Мінабароны Украіны заявіла, што Масква гатовая значна павялічыць сваю вайсковую прысутнасць ва Украіне, а таксама выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю. У лагеры прэзідэнта Пятра Парашэнкі ўпэўненыя: Пуцін блефуе, і Расея не здольная весці поўнамаштабныя баявыя дзеянні.

"У РФ няма рэсурсаў для поўнамаштабнай вайны з утрыманнем захопленых тэрыторый. Пуцін гуляе ў вайсковы покер. Ягоная адзіная мэта - каб мы спынілі агонь і селі за стол перамоваў з тэрарыстамі. Праграма мінімум для яго, каб было як у Грузіі - прымус да міру з аналагічным вынікам: замарожаны канфлікт на Усходзе. Максімум - статус ДНР і ЛНР", - сказаў паплечнік прэзідэнта Украіны Уладзімір Ар’еў.

Апошнія навіны