BE RU EN

Расейскі святар адлучыў ад прычасця падбухторшчыкаў вайны ва Украіне

  • 1.09.2014, 15:31

Святар са Старой Русы Грыгорый на 11 гадоў адлучыў ад прычасця ўсіх падбухторшчыкаў «братазабойчай» вайны ва Украіне.

Пра гэта паведамляе «Новая газета».

Вось якія словы прагучалі з амбона храма Святога велікамучаніка Георгія ў горадзе Старая Руса на пропаведзі 31 жніўня 2014 года:

«Я, недастойны святар Грыгорый, уладай мне дадзенай на падставе правілаў святога Васіля Вялікага, адлучаю ад святога прычасця тэрмінам на 20 гадоў усіх, хто па сваёй волі ўзяў у рукі зброю для ўдзелу ў братазабойчай вайне ва Украіне. Таксама на падставе правілаў святога Васіля Вялікага тэрмінам на 11 гадоў адлучаюцца ад святога прычасця ўсе тыя, хто сваёй дзейнасцю і сваімі словамі вусна або пісьмова падбухторваў да ўдзелу ў братазабойчай вайне. Амэн».

Айцец Грыгорый нядаўна вярнуўся з Краматорска і прасіў агучыць гэты тэкст.

Горад Старая Руса знаходзіцца ў Наўгародскай вобласці. Насельніцтва Старой Русы, паводле звестак даведнікаў, у 2011 годзе склала крыху больш за 30 тысяч чалавек.

Апошнія навіны