BE RU EN

Нафта Urals у жніўні рэзка патаннела

  • 1.09.2014, 14:42

Сярэдні кошт нафты маркі Urals у студзені-жніўні 2014 знізіўся да 106,28 даляра за барэль.

Пра гэта паведаміў вядучы экспэрт дэпартамента падатковай і мытна-тарыфнай палітыкі Мінфіна РФ Аляксандр Саковіч, піша АФН.

У студзені-жніўні 2013 ён складаў 107,34 даляра за барэль.

У жніўні 2014 у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года адзначана зніжэнне кошту на нафту на 9% да 101,09 даляра за барэль (з 111,11 даляра за барэль у жніўні 2013 г). У параўнанні з ліпеньскім коштам (105,4 даляра за барэль) падзенне склала 4,1%.

Апошнія навіны