Уладзімір Арлоўскі прызначаны начальнікам Берасцейскай мытні
- 1.09.2014, 12:20
Загад аб прызначэнні падпісаў старшыня Мытнага камітэта.
Уладзімір Арлоўскі нарадзіўся ў 1968 годзе ў горадзе Магілёве. Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Акадэмію кіравання пры Лукашэнку. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Берасцейскай мытні.
У мытных органах Уладзімір Арлоўскі з 1994 года. Пачынаў службу на пасадзе інспектара мытнага паста «Хімвалакно» Магілёўскай мытні. Пазней узначаліў аддзел тарыфнага рэгулявання вышэйпаказанай мытні, затым прызначаны намеснікам начальніка мытні - начальнікам Бабруйскага мытнага паста, намеснікам начальніка мытні ў арганізацыі мытнага афармлення і кантролю.
У 2007 годзе пераведзены ў Берасцейскую мытню, дзе працаваў намеснікам начальніка мытні ў арганізацыі мытнага афармлення і кантролю.
З 2010 па 2014 гады - начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю ДМК Рэспублікі Беларусь. З 2 верасня 2014 гэтае кіраванне ўзначаліць Андрэй Кавальчук, які выконваў з чэрвеня 2014 г. абавязкі начальніка Берасцейскай мытні.
Фота: БелТА