BE RU EN

Вайсковаслужачым падкінуць грошай

  • 1.09.2014, 11:55

Сума грашовага забеспячэння вайсковаслужачых вырасце з 1 верасня ў сярэднім на 17%.

Гэтую інфармацыю падчас прамой лініі з насельніцтвам агучыў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін, паведамілі БелТА ў Мінабароны.

«Адпаведна павялічацца і вайсковыя пенсіі», - дадалі ў міністэрстве.

У абаронным ведамстве дадалі, што цягам гадзіны міністру паступіла больш за 25 званкоў ад грамадзян. «Зададзеныя пытанні тычыліся ў першую чаргу пенсійнага забеспячэння, сацыяльнай абароны вайсковаслужачых, будаўніцтва жылля, парадку праходжання вайсковай службы, а таксама прызыву грамадзян на тэрміновую вайсковую службу», - патлумачылі ў Мінабароны.

Апошнія навіны