BE RU EN

Савіцкі не згуляе ў верасні за зборную Беларусі

  • 1.09.2014, 11:06

Нападаючы гарадзенскага «Нёмана» Павел Савіцкі прапусціў нядзельны тур чэмпіянату Беларусі праз траўму нагі.

Паводле папярэдніх звестках, лячэнне зойме тры тыдні, піша «Прессбол».

Гэта азначае, што малады форвард не зможа дапамагчы зборнай краіны ў бліжэйшых матчах з Таджыкістанам (4 верасня) і Люксембургам (8 верасня).

Апошнія навіны