BE RU EN

Пуцін хоча кланаваць маманта

  • 1.09.2014, 10:45

Прэзідэнт Расеі збіраецца кланаваць маманта.

Падчас паездкі ў Якуцію прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін наведаў музей маманта імя П. А. Лазарава Паўночна-Усходняга федэральнага ўніверсітэта, паведамляе «Інтэрфакс».

Паведамляецца, што адмыслова для Пуціна размясцілі асобную экспазіцыю, у якой знаходзіліся самыя ўнікальныя знаходкі старажытных жывёл. У прыватнасці, Пуцін сузіраў адзіны поўны шкілет маманта. А поўным шкілет уважаецца, калі 75% костак належаць адной жывёле.

Загадчык музея распавёў прэзідэнту, што з 2010 года атрымалася сабраць больш за 4 тыс асобнікаў. Адным з іх з'яўляецца мумія сабакі, узрост якога 12,5 тыс гадоў.

«Гэта час мамантаў?» - спытаў Пуцін. На гэтае пытанне Сямён Грыгор'еў, загадчык музея, адказаў сцвярджальна, адзначыўшы, што гэтая знаходка таксама з'яўляецца адзінай у свеце.

Акрамя таго, у музеі знаходзіцца малаляхаўскі мамант. Яго знайшлі на беразе выспы Вялікай Ляхоўскай. На тушцы самкі маманта захаваліся мяккія тканіны і нават вадкая кроў. Узрост жывёльны складае 28 тыс гадоў.

Пуціна зацікавіла пытанне, ці падыходзяць знойдзеныя матэрыялы для кланавання гэтай жывёлы: «Мяккія тканіны захаваліся. Значыць, гэта можна кланаваць?»

Супрацоўнікі музея патлумачылі, што ідзе цеснае супрацоўніцтва з навукоўцамі з Паўднёвай Карэі ў гэтым кірунку.

Апошнія навіны