BE RU EN

Барак Абама: Магчымасці дыпламатыі для развязання канфлікту ва Украіне звужаюцца

  • 9.08.2014, 21:22

Прэзідэнт ЗША не выключае адкрытага ўварвання расейскага войска ва Украіну.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю The New York Times, паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на «Укрінфарм».

Барак Абама адзначыў, што перспектыва ўкладання дыпламатычнага пагаднення, якое б стрымала Уладзіміра Пуціна ад ўварвання ва Украіну, была рэальнай, але туманнай. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэты варыянт нельга было выключаць.

У той жа час ён дадаў, што «сёння, у прыватнасці, небяспечныя часы, паколькі пазіцыі тэрарыстаў слабеюць. Я думаю, што Пуцін не хоча губляць твар, і, такім чынам, акно для выхаду на гэты кампраміс [дыпламатычны] працягвае звужацца», - адзначыў кіраўнік Белага Дома і выказаў перакананне: «Ён мог бы ўварвацца».

Апошнія навіны