BE RU EN

Пад Гародняй з'явяцца драўляныя звяры і самая доўгая ў свеце лаўка

  • 9.08.2014, 18:17

У Гарадзенскім раёне адкрыўся шосты міжнародны пленэр разьбяроў па дрэве.

Традыцыйна ў аграсядзібе "Каробчыцы", што ў 10 кіламетрах ад абласнога цэнтра, у жніўні збіраюцца разьбяры па дрэве з розных краін, каб паспаборнічаць паміж сабой, падзяліцца досведам, а потым пакінуць свае скульптуры ў аграсядзібе, піша "Комсомольская правда в Беларуси".

Цяпер драўляных работ ужо назбіралася больш за семдзесят, а пасля 14 жніўня, калі пленэр урачыста закрыюць, калекцыя папоўніцца яшчэ трыццаццю драўлянымі скульптурамі.

Мерапрыемства сабрала майстроў з Літвы, Польшы, Расеі і Беларусі. Арганізатары спадзяюцца, што драўляная фауна будзе прадэманстраваная вельмі разнастайна.

А ў будучыні на тэрыторыі аграсядзібы плануюць зрабіць самую доўгую лаўку ў свеце - даўжыня яе будзе каля кіламетра.

Апошнія навіны