BE RU EN

Украінскія сілавікі цалкам акружылі Данецк

  • 9.08.2014, 14:38

Данецка-Горлаўская групоўка тэрарыстаў цалкам заблакаваная.

Пра гэта паведаміў адзін з верхаводаў баевікоў - расейскі дыверсант Ігар Гіркін.

З ягоных слоў, раніцай у суботу ўкраінскія сілавікі занялі горад Чырвоны Прамень Луганскай вобласці. У выніку, баевікі, якія ўтрымліваюць Данецк і Горлаўку, апынуліся ў акружэнні. «Казакі традыцыйна беглі - у горадзе трымаецца толькі маленькі іх атрад. Здарылася тое, пра што я неаднаразова папярэджваў. Данецка-Горлаўская групоўка войскаў Наваросіі цалкам акружаная», - паскардзіўся на расейскіх «казакоў» Ігар Гіркін.

Дзеянні сіл антытэрарыстычнай аперацыі суправаджаюцца нанясеннем кропкавых удараў авіяцыі па базах і апорных пунктах тэрарыстаў. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу спікер Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

У прыватнасці, з ягоных слоў, каля Горлаўкі Данецкай вобласці было знішчана 10 адзінак браняванай тэхнікі тэрарыстаў з экіпажам.

«Яшчэ адну калону вайсковай тэхнікі тэрарыстаў украінскія лётчыкі знішчылі каля населенага пункта Антрацыт на Луганшчыне», - удакладніў Лысенка.

Апошнія навіны