BE RU EN

Латвія забараніла ўвоз малака і мяса з Беларусі

  • 9.08.2014, 13:43

Латвія ўзмацніла мытны кантроль у дачыненні да фізічных асоб, тавараў і транспартных сродкаў.

Гэтая пастанова прынятая ў сувязі з распаўсюджваннем афрыканскай чумы свіней, піша БелаПАН.

Мытныя органы Латвіі праводзяць поўную праверку багажу грамадзян, якія прыбываюць у краіну з Беларусі і Расеі аўтамабільным, чыгуначным, марскім і авіятранспартам.

Забаронена правозіць мяса, каўбасы, кансервы і іншыя мясныя прадукты, малочныя прадукты, корм для хатніх жывёл.

Апошнія навіны