BE RU EN

Кіраўнік МЗС Літвы: Усе ўжо сытыя «гуманітарнымі намаганнямі» Расеі

  • 9.08.2014, 12:17

Для пастаўкі гуманітарных грузаў у Данецкую і Луганскую вобласці Украіны могуць выкарыстоўвацца «толькі міжнародныя механізмы».

Пра гэта ў «Твітэры» напісаў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, каментуючы намер Расеі даставіць на Данбас «гуманітарную» дапамогу.

«Усе ўжо сытыя расейскімі «гуманітарнымі» намаганнямі. Могуць выкарыстоўвацца толькі міжнародныя механізмы», - падкрэсліў літоўскі дыпламат.

Нагадаем, у ноч з 8 на 9 жніўня Расея планавала ўвесці ва Украіну войскі пад выглядам «гуманітарнага канвою».

Апошнія навіны