BE RU EN

Жыхары завулка Розы Люксембург: Нас павольна забівае чыгунка

  • 9.08.2014, 11:29

Менчукі скардзяцца на жудасны шум ад чыгункі.

У рэдакцыю сайта charter97.org прыйшоў ліст ад жыхароў жылога дома 4/2 на 2-м завулку Розы Люксембург. Ён ужо другі год аголены перад чыгункай і цалкам прымае на сябе ўсе шумы з жалезнай дарогі праз будаўніцтва кампаніяй ЗАТ «Лект» бізнэс-цэнтра са стаянкай на 240 аўтамабіляў на завулку Матвееўскі. Для будаўніцтва была цалкам знішчаная зялёная паласа, санітарна-ахоўная зона з блізу 200 дрэў, якая была натуральным бар'ерам паміж жылым раёнам і прамысловым.

Грукат не дае магчымасці жыхарам дома адпачыць і аднавіць сілы пасля працоўнага дня, а бяссонныя ночы пагаршаюць іх стан здароўя.

Істотнае пагаршэнне ўмоў пражывання і перавышэнне шуму у кватэрах пацвярджаецца вынікамі інструментальных вымярэнняў, выкананых лабараторыяй ДУ «Менскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Так, згодна з замерамі ад 21 лістапада 2013 года ў жылым пакоі адной з кватэр і на прылеглай да дома тэрыторыі, устаноўлена перавышэнне максімальнага ўзроўня шуму на 18дБА і 16дБА адпаведна.

Знішчыўшы санітарную зону, ЗАТ «Лект» не зрабіла ніякіх мер для арганізацыі і рэалізацыі шумаахоўных мерапрыемстваў. Крыніцай шуму з'яўляецца чыгунка, адказнасць за якую нясе ГА «Беларуская чыгунка». Замест дзеянняў, забудоўшчык і ўлады перакладаюць адказнасць адзін на аднаго пры папушчальніцтве і поўнай бяздзейнасці Адміністрацыі Маскоўскага раёна, якая спрабуе звязаць шумаахоўныя мерапрыемствы з будаўніцтвам ўчастка 1-га аўтатранспартнага кола.

«Мы не можам чакаць прыходу 1-га аўтатранспартнага кола. Мерапрыемствы зніжэння ўзроўню шуму неабходна было правесці яшчэ два гады таму. Увесь гэты час чыгунка нас павольна забівае і днём і ноччу. Перапіска з мясцовай уладай поспехам не ўвянчалася. Таму звяртаемся за падтрымкай да праваахоўных і кантралюючых структур», - кажа лідэр ініцыятыўнай групы жыхароў Тамара Спіжарная.

Вось ужо паўтара года жыхары дамагаюцца арганізацыі шумаахоўных мерапрыемстваў для зніжэння ўздзеяння чыгункі, што праходзіць побач. Сёння жыхары звярнуліся ў Пракуратуру раёна, Камітэт дзяржаўнага кантролю, Следчы камітэт і Мінгарвыканкам у надзеі, што вінаватыя будуць пакараныя, а шумаахоўных экраны - устаноўлены.

Апошнія навіны