BE RU EN

Гомельскага фаната не пусцілі на стадыён праз беларускую мову

  • 9.08.2014, 10:12

АМАП не пусціў заўзятара, убачыўшы, што на яго плакаце прысутнічаюць надпісы па-беларуску.

Падчас гульні на Цэнтральным стадыёне Гомеля гарадзенскага футбольнага клуба «Нёман» з гаспадарамі, футбольным клубам «Гомель», міліцыя не пусціла аднаго з заўзятараў, Андрэя Яфрэмава, на стадыён. Пра гэта паведаміў сайту charter97.org наш чытач.

Андрэй прынёс з сабой плакат, на якім не было напісана ніякіх падазроных для праваахоўных органаў фраз, толькі намаляваная рысь як сімвал Гомеля і напісана «Толькі Адзін №1». Плакат быў намаляваны ад рукі каляровымі алоўкамі.

Апошнія навіны