BE RU EN

Беларусь умацоўвае мяжу з Украінай і Літвой

  • 8.08.2014, 15:01

Беларусь будзе мадэрнізаваць інфраструктуру дзяржаўнай мяжы на адцінку з Украінай і ў раёне АЭС, якая будуецца пад Астраўцом.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Дыктатар падпісаў указ N401 "Аб развіцці і мадэрнізацыі інфраструктуры дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь і памежнай тэрыторыі". "Неабходнасць прыняцця гэтага ўказа выкліканая стварэннем умоў для развязання задач для будаўніцтва новых рубяжоў аховы на беларуска-ўкраінскім адцінку мяжы і ў кірунку будаўніцтва Беларускай АЭС", - растлумачылі ў прэс-службе.

Для рэалізацыі норм указа патрабуецца адабранне і выдача органам памежнай службы зямельных надзелаў пад аб'екты памежнай інжынернай інфраструктуры. У той жа час дзейнае заканадаўства не дазваляе праводзіць гэта ва ўстаноўленыя тэрміны і без дадатковых фінансавых выдаткаў.

"У гэтых мэтах указам прадугледжваецца ўстанаўленне асаблівых умоў для падвышэння эфектыўнасці расходавання бюджэтных асігнаванняў пры абсталяванні дзяржмяжы", - дадалі ў прэс-службе.

Устанаўленне асаблівых умоў дасць магчымасць спрасціць працэдуру канфіскацыі і выдачы органам памежнай службы зямельных надзелаў, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад дзяржаўнай мяжы. Будзе таксама спрошчаны і парадак распрацоўкі дакументаў на праектаванне і праходжанне экспэртыз пры будаўніцтве аб'ектаў сіламі падраздзяленняў органаў памежнай службы.

Апошнія навіны