BE RU EN

Пуцін склікаў Раду бяспекі праз Украіну

  • 8.08.2014, 12:54

Уладзімір Пуцін правёў 8 жніўня аператыўную нараду з пастаяннымі чальцамі Рады бяспекі Расеі.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша «Інтэрфакс».

З ягоных слоў, падрабязна абмяркоўвалася сітуацыя на ўсходзе Украіны з акцэнтам на рост агромністай гуманітарнай катастрофы.

Таксама абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з эканамічнай бяспекай Расеі.

Апошнія навіны