BE RU EN

Вікторыя Азаранка: Якасць маёй гульні безумоўна ўзрасла

  • 8.08.2014, 11:27

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пракаментавала перамогу над Хізэр Уотсан ў 1/8 фіналу на турніры ў Манрэалі.

Наступная спаборніца беларускі - Агнешка Радваньска, піша «Прессбол».

«Я пачала сустрэчу сапраўды добра, а галоўнае, што змагла падтрымліваць канцэнтрацыю і гэты ўзровень гульні ўвесь паядынак. У другім сэце прыйшлося цяжка - Хізэр зайграла больш агрэсіўна. Я адчула, што перастаю быць дамінуючай сілай на корце, як гэта ўжо здаралася ў пары папярэдніх гульняў. Але калі спатрэбілася, я вярнула ініцыятыву ў свае рукі. Я была агрэсіўнай і добра рухалася. Якасць маёй гульні безумоўна ўзрасла ў параўнанні з першым матчам турніру. Я выкарыстала значна больш шанцаў, чым у папярэдняй сустрэчы», - заявіла Азаранка.

Фота: USA TODAY

Апошнія навіны