BE RU EN

Рагозін: Можа, палякам яшчэ гарох забараніць імпартаваць?

  • 8.08.2014, 10:52

Віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Рагозін няўдала пажартаваў наконт акцыі палякаў «Еш яблыкі на злосць Пуціну».

«Палякі на злосць Пуціну вырашылі «есці яблыкі і піць сідр». Можа, ім яшчэ гарох забараніць імпартаваць?» - напісаў Зміцер Рагозін у сваім мікраблогу ў «Твітэры» і тым самым прадэманстраваў свае прабелы ў веданні эканамічных тэрмінаў.

Віцэ-прэм'ер РФ не ведае, што імпарт - гэта ўвоз замежнага тавару ў краіну. І калі забараніць палякам імпартаваць гарох, то расейцам прыйдзецца есці яго самім.

Нагадаем, Расея забараніла з 1 жніўня экспарт польскіх яблыкаў. Забарона выклікала бурную рэакцыю ў польскім інтэрнэце.

Фота: ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны