BE RU EN

Кацярына Даманькова: Менчукі непрыязна настроеныя да машын з расейскімі нумарамі

  • 8.08.2014, 10:28

Міліцыя не можа знайсці тых, хто прабіў колы джыпа з расейскімі нумарамі беларускай «Супермадэлі свету».

Пра гэта Кацярына Зінгарэвіч (Даманькова) распавяла «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі».

«Тады я выходзіла з дзіцем, каб сесці ў машыну і паехаць у аэрапорт, і, вядома, была шакаваная... Я звярнулася ў міліцыю, але тых людзей так і не знайшлі. Я ведаю, што такія непрыязныя настроі былі супраць машын з расейскімі нумарамі, і мой аўтамабіль не адзіны, які пацярпеў. На шчасце, больш з такімі сітуацыямі я не сутыкалася. Я пагарачылася, выклаўшы свае эмоцыі ў сацыяльную сетку», - распавяла яна.

Кацярына Даманькова нарадзілася ў 1988 годзе ў Менску. У 2006 яна перамагла ў конкурсе «Супермадэль свету» ў ЗША. У 2010-м дзяўчына падпісала кантракт з сусветна вядомым брэндам жаночай бялізны Victoria's Secret.

Даманькова выйшла замуж за расейскага бізнэсоўца Антона Зінгарэвіча.

Апошнія навіны