BE RU EN

Невядомыя расстралялі намесніка кіраўніка ДАІ Махачкалы

  • 8.08.2014, 9:50

Трое невядомых сёння раніцай у Махачкале расстралялі намесніка начальніка гарадскога ўпраўлення ДІБДР Тамерлана Саліхава.

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на прадстаўніка Следчага ўпраўлення СКР Дагестану.

«На праспекце Акушынскага невядомыя з чорнай «Прыёры» адкрылі стральбу па падпалкоўніку паліцыі намесніку начальніка УГІБДД Махачкалы. Афіцэр ад атрыманых раненняў сканаў», - сказаў суразмоўца агенцтва.

У следчых органах адзначылі, што афіцэр паліцыі атрымаў тры агнястрэльных раненні і памёр на месцы. «Супрацоўнік выходзіў са свайго дома на працу, калі на яго напалі злачынцы», - дадаў суразмоўца агенцтва.

У прэс-службе МУС Дагестана гібель паліцэйскага пацвердзілі. На трывогу ўзняты асабісты склад паліцыі горада, ідуць пошукі злачынцаў.

Апошнія навіны