BE RU EN

Рада бяспекі ААН адмовілася падтрымаць Расею

  • 8.08.2014, 9:45

Заходнія краіны ў Радзе Бяспекі ААН заблакавалі прапанаваны Расеяй праект заявы.

Пра гэта заявіў журналістам пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін, паведамляе «Укрінфарм».

, - сказаў ён.

Як заявіла журналістам пастаянная прадстаўніца Літвы пры ААН Раймонда Мурмакайтэ, яна сапраўды настойвала на тым, каб у тэксце ўлічваліся дзеянні сепаратыстаў.

У сваю чаргу, старшыня РБ ААН сталы прадстаўнік Злучанага Каралеўства Марк Лайал Грант растлумачыў журналістам, што ў тлумачальным лісце ўкраінскай дэлегацыі пацвярджалася, што рэжым спынення агню ў месцы катастрофы будзе доўжыцца. Са слоў брытанскага дыпламата, гэта вельмі важна для працы міжнародных следчых. «Яны завяршылі ўсю працу, якая неабходная на цяперашнім этапе расследавання. Гэта не азначае, што ў будучыні ім не спатрэбіцца доступ да месца катастрофы», - заўважыў Грант.

Як паведамлялася, тэрарысты не падпускалі міжнародных экспертаў на большую частку тэрыторыі, дзе ўпаў малазійскі «Боінг», таму што менавіта на гэтых участках абсталявалі пазіцыі, усталявалі на іх артылерыйскія сістэмы і вырылі цэлую сетку акопаў.

Апошнія навіны