BE RU EN

Амерыканскія навукоўцы стварылі ўнікальнага робата-арыгамі

  • 8.08.2014, 9:40

У ЗША створаны робат, здольны самастойна трансфармавацца з плоскай формы ў аб'ёмную і распачынаць рух.

На самазбор апошняй мадэлі з серыі робатаў-арыгамі патрабуецца блізу чатырох хвілін. Выраб можа развіваць хуткасць пяць сантыметраў у секунду, паведамляе BBC.

Паводле звестак распрацоўшчыкаў, гэты трансформер можа выкарыстоўвацца для працы ў космасе або ў цяжкадаступных раёнах Зямлі, напрыклад, на месцах стыхійных бедстваў.

Апошнія навіны