BE RU EN

Салігорскія шахцёры патрабуюць падвышэння заробкаў

  • 8.08.2014, 8:58

Незалежны прафзвяз гарнякоў ААТ "Беларуськалій" рыхтуе акцыю пратэсту.

Яна запланавана на 15 жніўня на салігорскім стадыёне "Будаўнік" з 15 да 18 гадзін, пра што і пададзеная адпаведная заява ў мясцовы райвыканкам. Як распавёў намеснік старшыні незалежнага прафзвязу гарнякоў Юры Захараў, мэта пікету - выказаць меркаванне чальцоў прафзвязу ў шэрагу хвалюючых іх пытанняў, піша camarade.biz.

- Галоўная тэма, якой будзе прысвечаны пікет, гэта рэжым працы, графікі зменнасць, якія забяспечваюць у поўным аб'ёме патрэбны баланс працы і адпачынку, паўнавартаснае аднаўленне сіл. А таксама бяспеку працы работнікаў прадпрыемства агулам, - удакладніў Юры Захараў. - І дадаў, што ў гэтых пытаннях, ужо ідзе канструктыўны дыялог з кіраўніцтвам «Беларуськалія», апытваюцца шахцёры на рудніках.

Запланаваны пікет таксама мяркуе падняць і іншыя пытанні. Сярод іх - сума заробку на прадпрыемстве, паляпшэнне пенсійнага забеспячэння.

Са слоў намесніка старшыні НПГ, пікет адбудзецца, толькі калі мясцовая выканаўчая ўлада дасць на гэта «дабро». На парушэнне закона ў гэтым плане прафзвяз не пойдзе.

Апошнія навіны