BE RU EN

Роварнага злодзея ў Менску знялі на відэа

  • 7.08.2014, 18:53

Злодзей зламаў дзверы пад'езда, скраў тры дарагіх ровары і трапіў у кадр камеры назірання.

Першамайскі РУУС сталіцы шукае невядомага мужчыну, які позняй ноччу выкраў з пад'езда жылога дома на вуліцы Сядых тры ровары на суму блізу 24 мільёнаў рублёў. Спачатку зламыснік паспрабаваў адчыніць уваходныя металічныя дзверы пры дапамозе лому. Гэты спосаб поспехам не увянчаўся, таму падазраваны выбіў у дзвярах шкло, пасля чаго пракраўся ў пад'езд, перакусіў замкі, якімі былі прымацаваныя ровары, і пакінуў месца злачынства.

Тых, што пазналі мужчыну на фота міліцыя просіць звярнуцца ў Першамайскі РУУС. Канфідэнцыяльнасць гарантаваная.

- Нельга не адзначыць, што апошнім часам падобныя крадзяжы сталі для Менска тыповымі, - распавяла onliner.by прэс-афіцэр Першамайскага РУУС Святлана Білінская. - У большасці выпадкаў крадуць ровары, якія гаспадары пакідаюць у тамбурах і пад'ездах дамоў. Уладальнікі часцяком пакідаюць ровары без нагляду ці ж выкарыстоўваюць замкі, якія можна лёгка зняць.

Апошнія навіны