BE RU EN

NATO спыняе супрацоўніцтва з Расеяй

  • 7.08.2014, 18:03

Паўночнаатлантычны альянс спыняе супрацоўніцтва з Расейскай Федэрацыяй.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн падчас сустрэчы са старшынёй Вярхоўнай Рады Аляксандрам Турчынавым, паведамляе прэс-служба парламента.

«NATO спыняе супрацоўніцтва з Расейскай Федэрацыяй, умацоўвае калектыўную абарону для абароны ўсіх чальцоў NATO», - адзначыў Расмусэн.

Акрамя таго, з ягоных слоў, Альянс прыняў пастанову павялічыць узровень падтрымкі і супрацоўніцтва з Украінай.

Турчынаў у сваю чаргу адзначыў, што пасля таго, як Расея анексавала Крым і пачала вайну на ўсходзе Украіны, у настроях грамадства што да еўраатлантычнай інтэграцыі адбыліся перамены.

«Негатыўнае стаўленне праз актыўную расейскую прапаганду змянілася станоўчым, і разуменнем таго, што гэтая агрэсія з'яўляецца выклікам не толькі Украіне, але і ўсяму цывілізаванаму свету, бо разбурае сістэму калектыўнай бяспекі, выбудаванай пасля завяршэння другой сусветнай вайны», - паведаміў спікер парламента.

Апошнія навіны