BE RU EN

Мядзведзеў гатовы пакінуць расейцаў без замежных аўтамабіляў

  • 7.08.2014, 16:45

Расея гатовая ўвесці ахоўныя захады ў авіябудаванні, аўтамабілебудаванні, суднабудаванні.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, піша РІА «Новости».

"Мы патэнцыйна гатовыя ўвесці ахоўныя меры ў авіябудаванні, суднабудаванні, аўтамабільнай прамысловасці ды іншых галінах. Але рабіць гэта будзем асэнсавана", сказаў ён на пасяджэнні ўрада.

"Шчыра разлічваю, што ў нашых партнёраў эканамічны прагматызм возьме верх над іхымі палітычнымі меркаваннямі, і яны будуць думаць, а не палохаць і абмяжоўваць Расею", - заявіў Дзмітрый Мядзведзеў.

Нагадаем, учора Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які забараняе цягам года ўвозіць у Расею сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама прадукты харчавання з краін, якія ўвялі санкцыі супраць РФ.

Фота: РІА «Новости»

Апошнія навіны