BE RU EN

«Аднакласнікі» змянілі назву

  • 7.08.2014, 15:50

Расейская сацыяльная сетка цяпер называецца «ОК».

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні кампаніі.

«Кароткае, яснае і зручнае імя, якое мы ўжо паступова пачалі выкарыстоўваць дастаткова даўно. Цяпер жа прадстаўляем «ОК» афіцыйна», - адзначаюць у кампаніі. Афармленнем галоўнай старонкі «ОК» займаўся дызайнер Карым Рашыд. Бліжэйшым часам карыстальнікі змогуць выбраць адну з прыдуманых ім тэмаў у сябе на старонцы.

«Аднакласнікі» - праект Mail.Ru Group - самая вядомая расейская сацыяльная сетка. Яна была запушчаная 4 сакавіка 2006 года.

Паводле звестак TNS, штомесячная аўдыторыя сайта складае 41.100.000 чалавек (TNS, уся Расея, насельніцтва ва ўзросце 12-64 гадоў, сакавік 2014).

Апошнія навіны