BE RU EN

Пуцін папрасіў Лукашэнку не парушаць санкцыі Расеі?

  • 7.08.2014, 15:34

Уладзімір Пуцін патэлефанаваў беларускаму дыктатару.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Прэзідэнт Расеі праінфармаваў беларускага правадыра аб эканамічных мерах, прынятых у дачыненні да шэрагу катэгорый прадукцыі, імпартуемай з краін, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да расейскіх арганізацый і грамадзян. «Уладзімір Пуцін выказаў надзею, што Беларусь з разуменнем паставіцца да такіх крокаў, прынятых у інтарэсах эканамічнай бяспекі Расеі. У сваю чаргу прэзідэнт Беларусі адзначыў, што на мяжы будзе забяспечаная поўная празрыстасць у духу партнёрскіх дачыненняў», - гаворыцца ў паведамленні.

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі таксама пытанні супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і яго пашырэння. Была пацверджаная пазіцыя аб тым, што далучэнне да яго Арменіі не павінна нанесці шкоду інтарэсам Мытнага саюза.

«Падчас гутаркі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяняліся думкамі што да развіцця сітуацыі ў эканоміцы Украіны ў сувязі з падпісаннем ёю Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім звязам, - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Апошнія навіны