BE RU EN

Мядзведзеў абвясціў спіс забароненых для ўвозу прадуктаў харчавання

  • 7.08.2014, 12:01

Расея забараніла пастаўкі ялавічыны, свініны, садавіны, птушкі, сыроў і малака з краін ЕЗ, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвэгіі.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў. Абмежаванні ўводзяцца з 7 жніўня тэрмінам на адзін год. Эмбарга на прадукты не закранула дзіцячае харчавання. Пастанова ўрада апублікаваная на сайце кабінета міністраў, піша Lenta.ru.

"У мэтах выканання ўказа прэзідэнта я падпісаў пастанову ўрада. Расея ўводзіць поўную забарону на пастаўкі ялавічыны, свініны, гародніны і садавіны, мяса птушкі, рыбы, сыроў, малака і малочных прадуктаў", - сказаў Мядзведзеў, пачынаючы пасяджэнне ўрада ў чацвер.

Ён нагадаў, што напярэдадні прэзідэнт РФ падпісаў указ "Аб ужыванні асобных эканамічных захадаў у мэтах забеспячэння бяспекі РФ". "Фактычна гаворка ідзе аб увядзенні эмбарга на імпарт цэлых катэгорый прадукцыі з тых краін, якія ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да расейскіх арганізацый і грамадзян", - падкрэсліў прэм'ер.

Мядзведзеў нагадаў, што "доўгі час нашая краіна ніяк не адказвала на санкцыі, якія некаторыя дзяржавы ўвялі ў дачыненні да Расеі". "Мы да апошняга спадзяваліся, што нашыя замежныя калегі зразумеюць, што санкцыі - гэта тупіковы шлях, яны нікому не патрэбныя. Але яны не зразумелі. І сітуацыя склалася так, што мы вымушаны пайсці на захады ў адказ", - адзначыў кіраўнік кабінета.

Апошнія навіны