BE RU EN

Расея забараніла транзітныя рэйсы ўкраінскіх авіякампаній

  • 7.08.2014, 11:53

Расея прыняла пастанову спыніць транзітныя рэйсы ўкраінскіх авіякампаній праз сваю тэрыторыю ў шэраг краін.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе РІА Новости.

"Расея спыняе транзітныя рэйсы ўкраінскіх авіякампаній праз паветраную прастору РФ у Грузію, Азербайджан, Арменію і Турцыю", - сказаў Мядзведзеў у чацвер на пасяджэнні ўрада.

Ён таксама заявіў, што аналагічныя захады таксама могуць быць прынятыя ў дачыненні да авіякампаній з ЕЗ і ЗША.

Апошнія навіны