BE RU EN

«Правая рука» Пол Пота правядзе рэшту жыцця ў турме

  • 7.08.2014, 9:59

Суд Камбоджы прысудзіў двух лідэраў рэжыму «чырвоных кхмераў» да пажыццёвага зняволення.

Яны прызнаныя вінаватымі ў вайсковых злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці. Паводле звестак абвінавачвання, Кхіеў Сампхан і Нуон Чэа на мянушку Брат нумар два - «правая рука» лідэра рэжыму Пол Пота - мелі намер цалкам выкараніць мусульманскія і в'етнамскія меншасці ў Камбоджы, перадае BBC.

Першыя абвінавачванні, звязаныя з гвалтоўнай эвакуацыяй насельніцтва сталіцы Камбоджы Пнампені і пакараннем смерцю жаўнераў, былі выстаўленыя падсудным у 2007 годзе.

Абодва паплечнікі Пол Пота, якім цяпер за 80 гадоў, сваю віну адмаўляюць.

Мяркуецца, што «чырвоныя кхмеры» вінаватыя ў гібелі амаль двух мільёнаў камбоджыйцаў у перыяд з 1975 да 1979 года.

Апошнія навіны