BE RU EN

Грамадзянін Расеі падмануў дзесяткі беларускіх дольнікаў

  • 7.08.2014, 9:59

Некалькі дзесяткаў людзей учора прыйшлі да будынка УУС Менгарвыканкама з патрабаваннем пакараць махляра.

Усе яны, як сцвярджаюць самі, сталі ахвярамі ашуканскай дзейнасці прыватнай арганізацыі «Спектр-Капітал», якой кіраваў грамадзянін Расеі Аляксандр Ганчароў. Пацярпелыя дольнікі вось ужо некалькі месяцаў патрабуюць ад усіх магчымых праваахоўных інстанцый разабрацца ў іх справе. Але безвынікова, паведамляе тэлеканал «Белсат».

«У студзені 2014 мы напісалі супольную заяву. З таго моманту ніякіх дзеянняў міліцыя практычна не праводзіла. Справа была прызнаная непрыдатнай да распачынання крымінальнай справы», кажа адзін з пацярпелых Уладзімір Саснін.

Спажывецкі кааператыў «Спектр-Капітал» праіснаваў у Беларусі некалькі гадоў. Арганізацыя дзейнічала паводле прынцыпу фінансавай піраміды, актыўна прымаючы грашовыя ўнёскі ад беларусаў.

«Гэтая ашуканскім структура прапанавала трохі большыя адсоткі, чым у банку. Людзі, якія панеслі ў гэтую структуру грошы, хацелі зарабіць, хто на аперацыю, хто, як я, напрыклад, на дзіця-інваліда», - працягвае Уладзімір Саснін.

Але ў канцы года Аляксандр Ганчароў заявіў аб банкруцтве і ліквідацыі кааператыва. Дольнікі звярнуліся з просьбай вярнуць грошы. Аднак расейскі бізнэсовец паведаміў аб фінансавых нястачах у арганізацыі і параіў чакаць.

Апошнія навіны