BE RU EN

З кім згуляе БАТЭ ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў?

  • 7.08.2014, 9:33

Вызначыліся магчымыя спаборнікі БАТЭ ў раўндзе плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Імі сталі славенскі "Марыбор", польская "Легія", славацкі "Славан" з Браціславы, шведскі "Мальме" і дацкі "Ольбарг", піша "Прессбол".

Барысаўцы даведаюцца імя спаборніка на лёсаванні ў швайцарскім Ньёне, якое адбудзецца ў пятніцу, 8 жніўня, і пачнецца а 13.00 паводле беларускага часу.

БАТЭ дзякуючы высокаму клубнаму рэйтынгу апынуўся ў кошыку сеяных разам з аўстрыйскім "Зальцбургам", румынскай "Сцяўя", кіпрскім "Апаэлем" і балгарскім "Лудагорцам".

Апошнія навіны