BE RU EN

Расейскія тролі атакуюць Пентагон

  • 7.08.2014, 9:14

Міністэрства абароны РФ раскажа амерыканскім вайскоўцам «праўду» пра свае мерапрыемствы.

Установа плануе стварыць у сацсетках і на відэахостынгах спецыяльныя акаўнты, каб дзярждэпартамент ЗША і Пентагон маглі атрымліваць аб'ектыўную інфармацыю аб мерапрыемствах расейскага войска. Пра гэта ўчора паведаміў начальнік прэс-службы Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«У мэтах надання дапамогі прадстаўнікам Пентагона і Дзярждэпартамента, а таксама выключэння інсінуацый пра «расейскую вайсковую пагрозу», Мінабарона Расеі цяпер разглядае пытанне стварэння ў сацыяльных сетках і на відэахостынгах спецыяльных акаўнтаў для паведамлення аб'ектыўнай інфармацыі аб мерапрыемствах, якія праводзяцца расейскімі Узброенымі Сіламі, прадстаўнікам разведвальнай супольнасці ЗША», - сказаў ён.

Апошнія навіны