BE RU EN

Браніслаў Камароўскі: Расея саступіла ў вайне за сэрцы ўкраінцаў

  • 6.08.2014, 17:46

Украінцы пасля апошніх падзей адназначна будуць звязваць сваю будучыню з заходнім светам.

Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, пра гэта прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі заявіў сёння журналістам у Кракаве.

"Без сумневу, у адным можна быць упэўненым, што такое трагічнае развіццё расейска-ўкраінскіх дачыненняў - страта Крыму, вайна з украінскімі сепаратыстамі, якіх падтрымлівае Расейская дзяржава, паводле майго пераканання, надоўга, калі не назаўсёды, будзе заахвочваць Украіну і ўкраінцаў шукаць бяспекі, рацыянальнасці і развіцця ў рамках заходняга свету", - сказаў прэзідэнт Польшчы.

Са слоў Камароўскага, "гэта ўжо адбылося". "Расея, магчыма, можа перамагчы ў бітве, але саступіла ў вайне за душу, сэрца і думкі Украіны", - адзначыў Камароўскі.

Апошнія навіны