BE RU EN

Сайт Магілёўскай епархіі публікуе загады тэрарыста Гіркіна

  • 6.08.2014, 12:28

Сайт Магілёўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы распаўсюджвае «афіцыйныя дакументы» завадатара тэрарыстаў.

Сярод апошніх на інтэрнэт-рэсурсе быў апублікаваны «Загад пра забарону лаянкі ў войску Наваросіі».

Ігар Гіркін, вядомы як Стралкоў ("Стралок"), - адзін з верхаводаў, што тэрарызуюць Данбас, расейскіх дыверсантаў і баевікоў. Працаваў у ФСБ, ваяваў у Прыднястроўе, 5 месяцаў ваяваў у сербскай Босніі, удзельнічаў у першай і другой чачэнскіх войнах. На гэты момант ён з'яўляецца работнікам ГРУ. Абвешчаны ў вышук за дыверсійна-падрыўную дзейнасць і арганізацыю масавых беспарадкаў на тэрыторыі Украіны.

Апошнія навіны