BE RU EN

Кітаец паказаў, як прыгатаваць суп у пральнай машыне

  • 5.08.2014, 20:07

Кітайцы не перастаюць здзіўляць!

Нядаўна ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім маладзён з Кітая распавядае, як прыгатаваць суп...у пральнай машыне, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Для гэтага спатрэбіцца новы апарат - каб пазбегнуць мыльнага прысмаку ў будучай страве.

У роліку кітаец спачатку пачысціў і парэзаў бульбу. Пры гэтым ён параіў не рэзаць занадта дробна. Затым «повар» закінуў бульбу і свіныя рабрынкі ў пральную машыну. Абраў стандартны рэжым мыцця і опцыю «не зліваць ваду». Таксама ён адзначыў, што тэмпература вады павінна быць не ніжэй 95 градусаў.

У выніку машыне спатрэбілася каля гадзіны. Дарэчы, гатовая страва на самой справе выглядае як звычайны суп.

Апошнія навіны