BE RU EN

Акупацыю Крыму аплацяць пенсіямі расейцаў

  • 5.08.2014, 17:04

Урад Расеі замарозіць назапашвальную частку пенсіі за 2015.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на кіраўніка Мінпрацы краіны Максіма Тапіліна.

З ягоных слоў, урад накіруе страхавыя ўнёскі ў поўным аб'ёме на фарміраванне і фінансаванне страхавой пенсіі і размеркавальнага складніка.

«Пры абмеркаванні праектаў федэральнага бюджэту і бюджэту Пенсійнага фонду Расеі ўрад РФ прыняў пастанову накіраваць у 2015 годзе сродкі страхавых унёскаў на абавязковае пенсіённае страхаванне ў поўным аб'ёме на фарміраванне і фінансаванне страхавой пенсіі ў размеркавальным складніку пенсійнай сістэмы. Адпаведна, тыя ўнёскі, якія ў 2015 годзе павінны былі пайсці ў назапашвальны складнік, павялічаць пенсійныя правы грамадзян у размеркавальным складніку», - сказаў кіраўнік Мінпрацы.

Апошнія навіны