BE RU EN

Ролік МНС сабраў больш за мільён праглядаў на YouTube

  • 5.08.2014, 16:58

Сацыяльны ролік МНС «Вечная памяць нецвярозым купальшчыкам» сабраў больш за мільён праглядаў на сэрверы YouTube.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

«Ролік аб сацыяльным эксперыменце, створаны сумесна з рэкламным агенцтвам TDI Group, сабраў больш за мільён праглядаў на папулярным відэахостынгу Youtube. Акрамя гэтага, сюжэты з ролікам выйшлі на буйнейшых беларускіх, расейскіх і польскіх тэлеканалах», - адзначылі ў ведамстве.

У роліку раскрываецца праблема купання ў нецвярозым выглядзе. Аўтары пастараліся данесці інфармацыю аб наступствах такога адпачынку да шырокага кола людзей. «У сетцы інтэрнэт мы атрымалі вялікую колькасць станоўчых водгукаў на нашу працу», - падкрэслілі ў МНС.

Апошнія навіны